Свята, якое заўсёды з намі

У панядзелак на пляцоўцы каля шматпрофільнага культурна-спартыўнага комплекса “Мінск-Арэна” быў урачыста дадзены старт Рэспубліканскаму фестывалю “Тыдзень спорту і здароўя”, які традыцыйна праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, Міністэрста спорту і турызму, спартыўных федэрацый. Каардынатарам фестывалю выступае Рэспубліканскі цэнтр фізічнага выхавання і спорту навучэнцаў і студэнтаў.
— Рэспубліканскі фестываль “Тыдзень спорту і здароўя” стаў традыцыйным мерапрыемствам, якое мы ўжо сёмы раз праводзім у верасні. Для ўсіх нас верасень — асаблівы месяц, бо гэта пачатак навучальнага года. Аднак вучоба — гэта не толькі атрыманне прафесійных ведаў і навыкаў, гэта яшчэ і магчымасць для творчага развіцця, магчымасць займацца спортам. Для гэтага ў краіне створаны ўсе умовы, ёсць цудоўная база. У кожнай установе адукацыі ёсць спартыўныя пляцоўкі, працуюць кваліфікаваныя спецыялісты, якія дапамогуць зрабіць камусьці першыя, аматарскія, а камусьці і прафесійныя крокі ў спорце. Спорт робіць наша жыццё поўным, насычаным, дапамагае дабівацца поспехаў. Нездарма гавораць, што спартыўны характар дапамагае выгадаваць не толькі спарстмена-аматара, але і прафесіянала. Спорту ўсе ўзросты падуладныя, — паведаміў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Анатольевіч Богуш.

І ўсё ж у першую чаргу спорту падуладна моладзь. Па словах рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры віцэ-прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта Сяргея Барысавіча Рэпкіна, маштабнае мерапрыемства нездарма праводзіцца кожны год, таму што атрымала пазітыўныя водгукі менавіта ад маладога пакалення. Для юнакоў і дзяўчат ва ўніверсітэтах створаны ўсе ўмовы, ёсць магчымасць займацца спортам на сур’ёзным узроўні. “Спорт яшчэ можа быць прафесіяй. Вы можаце стаць прафесіяналамі, спецыялістамі, якія будуць прадстаўляць нашу краіну на міжнароднай спартыўнай арэне. Мы і надалей будзем падтрымліваць спартсменаў, у якіх ёсць жаданне дабівацца высокіх мэт”, — адзначыў старшыня Беларускай асацыяцыі студэнцкага спорту Аляксандр Віктаравіч Багдановіч.

Тыдзень спорту і здароўя традыцыйна насычаны. Акрамя майстар-класаў па розных відах спорту, якія праходзіць ва ўстановах адукацыі, 12 верасня адбудзецца канферэнцыя, прысвечаная сучаснаму стану і тэндэнцыям развіцця фізічнага выхавання і спорту ва ўстановах вышэйшай адукацыі. 13 верасня Беларуская асацыяцыя студэнцкага спорту правядзе фінальны этап рэспубліканскага фестывалю “Старт пакаленняў”. Падчас урачыстага адкрыцця тыдня Міністэрства адукацыі ўручыла сертыфікаты ўніверсітэтам за актыўны ўдзел у Мінскім паўмарафоне. Былі ўручаны сертыфікаты і каштоўныя падарункі таксама пераможцам і прызёрам рэспубліканскага конкурсу на лепшую эмблему і сімвал (талісман) чэмпіянату свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце ў 2018 годзе. Памятнай падзеяй урачыстага адкрыцця стала віншаванне з юбілеем чэмпіёна Алімпійскіх гульняў у Рыме 1960 года на каноэ-двойцы Сяргея Лаўрэнцьевіча Макаранкі. 15 верасня будзе дадзены старт легкаатлетычнаму кросу сярод студэнтаў, прысвечанаму 950-годдзю Мінска. Ва ўсіх рэгіёнах праводзяцца спартыўныя святы для дзяцей і бацькоў “Здаровы я — здаровая сям’я”.
Спорту, сапраўды, усе ўзросты падуладны. Спорт — гэта свята, якое заўсёды з намі.

 

Ігар ГРЭЧКА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

10 сентября 2017

У Аршанскім раёне праходзіць традыцыйны ХІІ турысцкі злёт навучэцаў Саюзнай дзяржавы

Адкрыццё злёту адбылося ў нядзелю 10 верасня. Пад музыку духавога аркестра калона лепшых з лепшых юных турыстаў Беларусі і Расіі прайшла вуліцамі Оршы ад плошчы Леніна да Іезуіцкага калегіума, плошча ля якога і стала цэнтрам урачыстасцей.

Пажаданні добрага надвор’я, паспяховых спартыўных стартаў, яркіх турысцкіх вогнішчаў, душэўных песняў і моцнага сяброўства ўдзельнікам злёту адрасавалі Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота і міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Ігар Карпенка.

–Гэты маштабны спартыўна-адукацыйны праект працягвае лепшыя традыцыі сістэмы адукацыі, збірае энергічных, актыўных юнакоў і дзяўчат для сяброўскіх і творчых зносін, прадастаўляе выдатную магчымасць праявіць свае здольнасці, — гаворыцца ў пасланні Рыгора Рапоты. — Юным турыстам Расіі і Беларусі ў гэтыя дні трэба будзе прадэманстраваць свае веды і кемлівасць, каманднае адзінства і ўзаемадапамогу, уменне кантактаваць з равеснікамі і дарослымі. Упэўнены, што набытыя ў турысцкіх спаборніцтвах навыкі, фізічная загартоўка, лідарскія якасці стануць трывалай асновай для вашага развіцця. Удзел у злёце – яшчэ і ўнікальная магчымасць пазнаёміцца з культурна-гістарычнай спадчынай і прыроднай разнастайнасцю Аршанскага краю – прыгажэйшага кутка Беларусі, пераканацца ў сіле сяброўства Расіі і Беларусі, вытокі якога – у адзінстве культур, традыцый, гістарычных лёсаў двух славянскіх народаў.
Гасцінная Аршаншчына прымае ў гэтыя дні 32 каманды рэгіёнаў Расіі і 8 каманд абласцей і сталіцы нашай рэспублікі.
– Выдатна, што ў гэтым саюзным праекце імкнуцца ўдзельнічаць маладыя людзі з усіх рэгіёнаў Беларусі і Расіі, якія захоплены вывучэннем гісторыі і прыроды нашых краін, а таксама вядуць актыўны лад жыцця, — адзначана ў прывітальным адрасе Ігара Карпенкі. — Па традыцыі арганізатары выбіраюць для турысцкага злёту найбольш цікавыя і запаветныя мясціны. Сёлета гэта Аршанскі раён Віцебскай вобласці, багаты сваёй гісторыяй, культурнымі і архітэктурнымі славутасцямі. Далучэнне да старонак нашай агульнай гісторыі, вывучэнне прыроды роднага краю, пазнанне новага і цікавага стануць важным укладам у фарміраванне вашай актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Турысцкі злёт – гэта яшчэ і сяброўскія зносіны, станоўчыя эмоцыі, уменне пераадольваць перашкоды і цяжкасці.
Сустрэча і спаборніцтва паміж наймацнейшымі юнымі турыстамі дзвюх краін стала трывалай традыцыяй. Найперш злёт накіраваны на ўмацаванне сяброўскіх сувязей паміж моладдзю Расіі і Беларусі, далейшае развіццё турысцка-краязнаўчай работы з навучэнцамі, павышэнне іх турысцкага майстэрства, а таксама вывучэнне, абагульненне і прапаганду перадавога вопыту арганізацыі турысцка-краязнаўчай работы з навучэнцамі.
— Учора я святкаваў 870-годдзе Масквы. Сёння ўдалося заспець святкаванне 950-годдзе Мінска, Оршы сёлета таксама споўнілася 950 годаў. Вось так сябруюць нашы народы, адзіныя ў сваёй гісторыі і культуры, — падзяліўся ўражаннямі дырэктар Фэдэральнага цэнтра турызму і краязнаўства Расійскай Федэрацыі Сяргей Лачан. – Спадзяюся, што і нашы ўдзельнікі не толькі праявяць каманднае адзінства і волю да перамогі, але і знойдуць новых сяброў, даведаюцца многа новага і цікавага пра гісторыю Аршаншчыны, сваіх равеснікаў і саміх сябе. Гэта будзе добрым урокам.
Удзел у спаборніцтвах прымаюць юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 14 да 17 гадоў. Аб насычанасці праграмы злёту можна было меркаваць ужо па першым яго дні. Пасля афіцыйнага старту госці Оршы дэсталёва пазнаёміліся са славутасцямі старажытнага горада падчас экскурсій. Затым дружна адправіліся ўсталёўваць палатачны лагер на беразе Дняпра каля вёскі Зорная, а ўвечары паляну злёту запоўнілі музыка і спевы – выдатны канцэрт падарылі юным турыстам лепшыя самадзейныя калектывы і выканаўцы ўстаноў адукацыі Віцебскай вобласці.
–Другі раз у гісторыі правядзення турысцкіх злётаў навучэнцаў Саюзнай дзяржавы мы маем гонар звацца яго гаспадарамі, — падкрэсліў начальнік упраўлення адукацыі Віцебскага аблвыканкама Дзмітрый Хома. — Турызм – гэта не толькі палатачны лагер, спаборніцтвы, медалі і перамогі. Гэта здаровы лад жыцця, стыль, які з кожным днём становіцца ўсё больш папулярным у сучаснай моладзі, і я рады, што кожны з удзельнікаў злёту выбраў яго для сябе. Шчыра веру ў тое, што для многіх з іх удзел у дадзеным мерапрыемстве стане першым сур’ёзным крокам да будучых перамог на міжнароднай арэне, а сем дзён, праведзеных на нашай зямлі, пакінуць яркі след у душы кожнага юнага турыста як незабыўная падзея. Моладзь – наша будучыня, ёй жыць і вяршыць лёсы нашых краін, рабіць іх мацней, багацей і прыгажэй. А для гэтага неабходна натхнёна працаваць у школьных класах, бібліятэках, спартыўных залах, на турысцкіх трасах, каб усё намечанае атрымалася, а задуманае спраўдзілася. Няхай на гэтым няпростым шляху ў кожнага будуць свае заслужаныя перамогі.

Праграма злёту ўключае абавязковыя для ўдзелу асабістыя і камандныя спаборніцтвы па спартыўным арыентаванні і турысцка-прыкладным шматбор’і ў тэхніцы пешаходнага турызму, конкурсы краязнаўцаў, насценгазет «Будні злёту», турысцкай песні, на лепшае абсталяванне лагера і прадстаўленне каманды. Па-за конкурсам адбудуцца спаборніцтвы па футболе, валейболе, тэхніцы веласіпеднага турызму. Таксама юных турыстаў чакаюць экскурсіі па гістарычных і памятных мясцінах Віцебскай вобласці, канцэрты, вечары сяброўства і сустрэчы з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны. Пераможцы, прызёры, актыўныя ўдзельнікі злёту будуць узнагароджаны памятнымі кубкамі, граматамі, дыпломамі і заахвочвальнымі прызамі. Дзве каманды, якія прадэманструюць найвышэйшыя вынікі ў заліку па ўсіх спаборніцтвах і конкурсах, будуць узнагароджаны спецыяльнымі прызамі і дыпломамі Пастаяннага камітэта Саюзнай дзяржавы.

Таццяна Бондарава для прэс-цэнтра Мiнiстэрства адукацыi.
Фота аўтара.

10 сентября 2017

Вялікая спартыўная сям’я

2015 год: першы Мінскі паўмарафон, 16 тысяч удзельнікаў з 36 краін. 2016 год: другі Мінскі паўмарафон, амаль 20 тысяч бегуноў з 42 краін. 2017 год: трэці Мінскі паўмарафон, каля 30 тысяч удзельнікаў з 50 краін. Сярод іх 9 тысяч студэнтаў і выкладчыкаў з 42 айчынных універсітэтаў і інстытутаў. Сістэма адукацыі па традыцыі прыняла актыўны ўдзел у самым масавым забегу Беларусі. Нашу каманду ўзначаліў першы намеснік міністра адукацыі Вадзім Анатольевіч Богуш.
Гэта толькі колькасць студэнтаў і выкладчыкаў. Калі да 9 тысяч дадаць яшчэ школьнікаў і настаўнікаў, то атрымаецца даволі ўнушальная лічба. Можна смела гаварыць, што трэцяя частка ўдзельнікаў галоўнай бегавой падзеі краіны, якія сабраліся 10 верасня каля сталічнага Палаца спорту для старту на дыстанцыі 5,5, 10,55 і 21,1 км, з’яўляюцца прадстаўнікамі айчыннай сістэмы адукацыі. Майкі з надпісамі “БДУ”, “БДПУ”, “БДУФК”, “БДТУ” літаральна стракацелі ў вялікім шматузроставым і шматнацыянальным натоўпе. А над гэтым натоўпам развіваліся дзясяткі сцягоў з эмблемамі ўніверсітэтаў і факультэтаў.

Каля 2300 чалавек выйшлі на старт ад Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Каля 1600 бегуноў заявіў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка. Больш за тысячу чалавек абаранялі легкаатлетычны гонар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры. “Трэці год запар наш універсітэт удзельнічае ў самым масавым забегу краіны. Тут рэктарат, дэканы, выкладчыкі, прадстаўнікі ўсіх факультэтаў, структурных падраздзяленняў БДПУ і амаль паўтары тысячы студэнтаў. Мы нездарма выйшлі на старт пад лозунгамі: “БДПУ — да новых перамог разам!”, “Будучыя педагогі — за здаровы лад жыцця!” Педагог павінен быць не толькі эрудзіраваным, але і здаровым, асабістым прыкладам далучаць вучняў да здаровага ладу жыцця. Да гэтага мы рыхтуем будучых настаўнікаў яшчэ са студэнцкіх гадоў. Некаторыя выкладчыкі прыйшлі з сем’ямі. Мы ўсе разам вялікая педагагічная сям’я, якая падтрымлівае здаровы лад жыцця”, — адзначыў рэктар БДПУ імя Максіма Танка Аляксандр Іванавіч Жук.

Вялікай сям’ёй былі ў гэты дзень усе 30 тысяч удзельнікаў, а таксама дзясяткі тысяч гледачоў. Для кожнага бегуна галоўным была не перамога, а ўдзел. Гэта і аб’ядноўвае Мінскі паўмарафон з Алімпійскімі гульнямі. І ўсё ж пераможцы былі вызначаны. Сярод мужчын на дыстанцыі 21,1 км ім стаў кеніец Хілары Кіптум Майо Кімайо, які паказаў час 1:03:19. Сярод жанчын перамогу святкавала беларуска Людміла Ляховіч з часам 1:13:53. Кожны ўдзельнік паўмарафону атрымаў памятны медаль. Сярод шчасліўчыкаў і старшакласніцы сярэдняй школы № 6 Мінска, якіх вы бачыце на фота. 30 тысяч бегуноў, 30 тысяч памятных медалёў. Вялікая шматузроставая, шматнацыянальная спартыўная сям’я Мінскага паўмарафону ў наступным годзе абяцае быць яшчэ большай.

Iгар ГРЭЧКА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Фота аўтара.

09 сентября 2017

Беларусь ― Саудаўская Аравія: сувязі напрамую

У суботу ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прайшла сустрэча міністра адукацыі нашай краіны Ігара Карпенкі з міністрам адукацыі Каралеўства Саудаўскай Аравіі Ахмедам Мухамедам Аль-Ісай.
Візіт дэлэгацыі Саудаўскай Аравіі праходзіць па запрашэні Міністэрства адукацыі Беларусі і адбываецца ў перыяд з 9 па 13 верасня. Як было адзначана, яго галоўнай мэтай з’яўляецца выпрацоўка эфектыўнага механізму рэалізацыі мемарандуму аб узаемаразуменні паміж галіновымі ведамствамі па пытаннях супрацоўніцтва ў сферы адукацыі і навукі, прынятага ў маі 2016 года, вызначэнне прыярытэтных напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння.

Ігар Карпенка падзякаваў калегам з Саудаўскай Аравіі за наведванне нашай краіны і адзначыў, што праграма іх знаходжання будзе насычанай і змястоўнай. “Я ўпэўнены, што ваш візіт надасць новы імпульс нашым узаемаадносінам у галіне адукацыі і навукі. Мы вельмі зацікаўлены ў развіцці такіх адносін, развіцці нарматыўна-прававой базы нашых адносін. Мяркую, што ў межах вашага візіту мы зможам падпісаць шэраг дамоў”, ― звярнуўся да гасцей Ігар Карпенка.
У прыватнасці, міністр адукацыі нашай краіны заўважыў, што магчыма заключыць прамыя дамовы паміж універсітэтамі. Акрамя таго, сістэма беларускай вышэйшай адукацыі адкрыта для падрыхтоўкі кадраў па шэрагу напрамкаў, у тым ліку і для эканомікі Саудаўскай Аравіі.
“Мы гатовы рыхтаваць па адпаведных спецыяльнасцях грамадзян вашай краіны. Можам прапанаваць шэраг спецыяльнасцей, навучанне па якіх вядзецца на англійскай мове. Акрамя таго, мы гатовы абмяркоўваць пытанні ўзаемнага прызнання дакументаў аб адукацыі.
Ведаю пра вашу цікавасць да сумесных навуковых даследаванняў, удзелу ў сумесных навуковых праектах, таму зможаце наведаць тыя вышэйшыя навучальныя ўстановы, дзе вядуцца перспектыўныя навуковыя распрацоўкі. Нашы ўніверсітэты актыўна ўдзельнічаюць у розных міжнародных праграмах навуковых даследаванняў сумесна з вядучымі ВНУ Заходняй Еўропы, Кітая, ЗША, Індыі. І мы гатовы стаць вашымі партнёрамі і ў гэтым напрамку”, ― працягваў Ігар Карпенка.
Цяпер наша краіна выходзіць на новы якасны ўзровень вышэйшай адукацыі, на фармат “Універсітэт 3.0”, які прадугледжвае не толькі рэалізацыю абавязковай адукацыйнай праграмы, але і навуковай. Вынікі такой навуковай дзейнасці будуць прадавацца, тым самым універсітэты будуць удзельнічаць у эканамічным развіцці нашай краіны. Некалькі вядучых універсітэтаў Беларусі гатовы да рэалізацыі новага фармату. У гэтай сувязі беларускіх спецыялістаў цікавіць, як развіваецца вышэйшая школа Саудаўскай Аравіі.
У адказ міністр адукацыі Саудаўскай Аравіі падзякаваў за цёплы прыём і запрасіў Ігара Карпенку наведаць іх краіну, каб бліжэй пазнаёміцца з сістэмай адукацыі каралеўства. Далей Ахмед Мухамед Аль-Іса адзначыў, што яны хацелі б пашырыць сваё ўяўленне пра сістэму адукацыі Беларусі і чакаюць больш цеснага развіцця двухбаковых адносін у адукацыйнай сферы.
“На працягу нашага візіту мы дэтальна абмяркуем адносіны ў сферы адукацыі паміж нашымі краінамі, у тым ліку, у галіне навуковых даследаванняў і ўніверсітэцкага абмену. У дадзены момант нашы ўніверсітэты працуюць над праектамі, звязанымі з тэхнічнай сферай, распрацоўкай новых крыніц энергіі, новымі ўзроўнямі ў развіцці медыцыны. Спадзяюся, што мы зможам развіць супрацоўніцтва ў гэтых сферах”, ― адзначыў міністр адукацыі Саудаўскай Аравіі Ахмед Мухамед Аль-Іса.
Далей ён дадаў, што мемарандум, падпісаны краінамі ў мінулым годзе, стаў пачаткам развіцця двухбаковых адносін у сферы адукацыі. Настаў час рэалізацыі рэальных праектаў. “Нядаўна мы запусцілі новы вялікі навуковы праект, які дзейнічае ў тым ліку і з дапамогай міжнароднага супрацоўнітва. Спадзяюся, што мы здолеем арганізаваць узаемныя візіты выкладчыкаў і галіновых спецыялістаў, каб яны маглі даследаваць магчымасці сумеснай работы над навуковымі праектамі. Нас цікавіць спецыфічны вопыт і веды беларускіх спецыялістаў, які можна было б прымяняць у нашай краіне”, ― паведаміў міністр адукацыі Саудаўскай Аравіі.

Беларускі міністр адукацыі адзначыў, што нас цікавяць пытанні стажыровак студэнтаў і выкладчыкаў, у прыватнасці, тых, хто займаецца вывучэннем арабскай мовы. У Мінскім дзяржаўным лінгвістым універсітэце падрыхтоўка адпаведных спецыялістаў вядзецца, але зразумела, што паўнацэнная моўная падрыхтоўка немагчыма без вывучэння мовы ў краіне яе носьбітаў. Асабліва калі гаворка ідзе пра перакладчыкаў-сінхраністаў.
Мы ж у сваю чаргу гатовы дзяліцца вопытам (і набываць новы) у галіне прафесійна-тэхнічнай адукацыі, якая ў Беларусі развіваецца згодна з сусветнымі тэндэнцыямі. Тое самае можна сказаць і пра медыцыскую адукацыю. Як заўважыў Ігар Карпенка, у нашай краіне медыцынскія спецыяльнасці засвойвае шмат замежных студэнтаў, у медыцынскіх універсітэтах адкрыта падрыхтоўка спецыялістаў на англійскай мове.
“Ёсць шмат галін, дзе мы можам развіваць наша супрацоўніцтва, ― адзначыў міністр адукацыі Саудаўскай Аравіі. ― Вынікам нашага візіту стануць канкрэтныя праграмы ўзаемадзеяння. Нас цікавіць сфера прафесійнай падрыхтоўкі, бо мы ў сваёй краіне ставім задачу распрацаваць сістэму такіх навучальных устаноў. Акрамя того, мы б хацелі прапанаваць беларускім студэнтам стыпендыіі для навучання ў Саудаўскай Аравіі, у прыватнасці тым, хто вывучае арабскую мову, інжынерныя і некаторыя іншыя спецыяльнасці. Стыпендыі будуць пакрываць усе расходы студэнтаў на навучанне і пражыванне”.
Мяркуецца, што вынікам візіту дэлэгацыі з Саудаўскай Аравіі стане рэалізацыя на ўзаемавыгадных умовах шэрагу праектаў. У прыватнасці, будуць наладжаны прамыя адукацыйныя і навуковыя сувязі. Каб прадэманстраваць патэнцыял беларускіх універсітэтаў, Міністэрства адукацыі плануе ў кастрычніку бягучага года прыняць удзел у Міжнароднай выставе ў горадзе Эр-Рыад Каралеўства Саудаўская Аравія ў межах калектыўнага раздзела навукова-тэхнічных распрацовак у складзе Нацыянальнай экспазіцыі Рэспублікі Беларусь.

Вольга Дубоуская для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Фота аўтара.

08 сентября 2017

У БДУІР адкрыты сучасны вучэбна-лабараторны корпус

Сёння ў сталіцы быў урачыста адкрыты восьмы вучэбна-лабараторны корпус Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі. Як паведаміў рэктар БДУІР Міхаіл Батура, гэта падарунак Мінску да 950-годдзя.

У цырымоніі адкрыцця новага корпуса ўзялі ўдзел міністр адукацыі Ігар Карпенка, кіраўнік адміністрацыі Партызанскага раёна Дзяніс Аўсяннікаў, генеральны дырэктар будаўнічага трэста № 7 Барыс Шэрман, рэктар БДУІР Міхаіл Батура. Ганаровыя госці традыцыйна разрэзалі атласную стужку, пасля чаго азнаёміліся з новым корпусам, дзе рэалізаваны самыя сучасныя адукацыйныя тэхналогіі.

Восьмы корпус БДУІР у многім унікальны. У будынку размешчаны лекцыйныя залы, вучэбныя лабараторыі, камп’ютарныя класы, зала для канферэнцый, а таксама цэнтр відэаканферэнцсувязі і анлайн-заняткаў для студэнтаў дыстанцыйнай формы навучання. Тут жа будзе арганізавана сеткавае навучанне для прадстаўнікоў іншых універсітэтаў. На плошчы 5 тысяч квадратных метраў створана цалкам безбар’ернае асяроддзе.
Цэлы паверх у новым конкурсе аддадзены пад студэнцкі бізнес-інкубатар, дзе маладыя людзі — аўтары цікавых ідэй змогуць атрымаць дапамогу ў рэалізацыі сваіх задум, іх ператварэнні ў бізнес і выхадзе на рынак. Тут створана 10 пляцовак, абсталяваных мэбляй і аргтэхнікай, для работы каманд. Ужо зараз у бізнес-інкубатары “прапісаліся” 6 рэальных праектаў, кожны з якіх курыруе ментар — супрацоўнік БДУІР, спецыяліст з Парка высокіх тэхналогій ці вучоны з Нацыянальнай акадэміі навук.

— Адна з перспектыў развіцця вышэйшай школы Беларусі — стварэнне ўніверсітэта 3.0, што мае на мэце не толькі навучальны працэс, але і развіццё навукі, а таксама камерцыялізацыю вынікаў навуковай дзейнасці, — адзначыў міністр адукацыі Ігар Карпенка. — І ў гэтым плане БДУІР рухаецца наперад, рыхтуючыся перайсці да мадэлі 3.0. Мы бачым, што галоўнае тут нават не абсталяванне, а змест работы. Студэнцкі бізнес-інкубатар БДУІР дазволіць развівацца маладзёжным ініцыятывам — гэта вельмі перспектыўны напрамак дзейнасці.

Галіна СІДАРОВІЧ для прэс-цэнтра Мiнiстэрства адукацыi.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

08 сентября 2017

На мове Паднябеснай

У сталічнай гімназіі № 12 адбылося ўрачыстае адкрыццё Цэнтра кітайскай культуры і пісьменства, якому Пасольства Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь зрабіла падарунак — сучасны камп’ютарны клас. Чырвоную стужку перарэзалі Міністр адукацыі краіны Ігар Васільевіч Карпенка, Часовы павераны ў справах пасольства КНР у Рэспубліцы Беларусь спадар Ло Чжаньхой і дырэктар гімназіі Кацярына Пятроўна Пятруша.

У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел кіраўнік Дэпартамента грамадскай інфармацыі прадстаўніцтва ААН у Рэспубліцы Беларусь В.У.Радзівіноўскі, першы намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама М.С.Кіндзірэнка, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Маскоўскага раёна В.П.Брэль, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Маскоўскага раёна Мінска А.Д.Куніцкая і інш.

Класы па вывучэнні кітайскай мовы з’явіліся ў гімназіі № 12 адзінаццаць гадоў назад. Сёлета адбыўся першы выпуск навучэнцаў, якія пачалі спасцігаць азы мовы Паднябеснай з 1 класа. Сёння 150 дзяцей з 3 па 11 клас вывучаюць кітайскую мову як першую замежную, каля 200 вучняў асвойваюць яе факультатыўна. З 1 верасня 28 першакласнікаў пачалі вывучаць мову Паднябеснай. Гімназісты – пераможцы алімпіяд і шматлікіх конкурсаў па кітайскай мове, напрыклад, фестывалю “Дыялог культур”, конкурсу “Акенца ў Паднябесную” і інш., яны імкнуцца атрымаць сертыфікат HSK. Навучэнцы ездзяць па абмену ў Кітай і свабодна размаўляюць на замежнай мове. Зусім нядаўна яны адпачывалі ў міжнародным летнім лагеры ў Пекіне, дзе пазнаёміліся з культурай кітайскага народа. Установа часта прымае гасцей з пасольства КНР у Беларусі, тут жа працуюць выкладчыкі з Кітая. У адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца як айчынныя, так і кітайскія дапаможнікі. Старшакласнікаў радуе і тое, што яны зараз могуць здаць ЦТ па кітайскай мове.
–Сёння, калі ў нас павялічваецца тавараабарот з Кітайскай Народнай Рэспублікай, калі мы актыўна развіваем інвестыцыйную дзейнасць на тэрыторыі нашай рэспублікі ў межах праграмы “Вялікага шаўковага шляху”, стварэння парка “Вялікі камень”, зразумела, што кітайская мова становіцца актуальнай для вядзення эканамічнай дзейнасці. І той высокі палітычны дыялог, які вядзецца паміж нашымі краінамі на самым высокім узроўні, задае пэўны тэмп гэтаму супрацоўніцтву, — адзначыў у прывітальным слове міністр адукацыі І.В.Карпенка.

Ігар Васільевіч падкрэсліў, што сумесна з КНР рэалізуецца шэраг адукацыйных праектаў. Зусім нядаўна адбыўся візіт міністра адукацыі Кітая у нашу краіну. Гэта быў першы візіт за ўвесь перыяд суверэннага развіцця Беларусі. Тады ў межах форуму рэктараў УВА быў падпісаны шэраг пагадненняў у галіне адукацыі, якія закраналі не толькі пытанні вывучэння кітайскай мовы, а і сумесныя навуковыя даследаванні, адукацыйную дзейнасць з выдачай двайных дыпломаў, шырокі спектр стажыровак як кітайскіх, так і беларускіх студэнтаў.
— Задача сістэмы адукацыі – стварыць умовы для таго, каб кітайская мова вывучалася, каб яна была запатрабавана ў розных відах дзейнасці і не толькі ў эканамічнай, але і культурнай, адукацыйнай, творчай. Летась у рэспубліцы было крыху больш за 6 школ, у якіх вучні вывучалі кітайскую мову як вучэбны прадмет, плюс дзясяткі школ, якія вывучаюць кітайскую мову факультатыўна. Мы ставім задачу, каб у рэгіёнах, абласцях былі базавыя школы, дзе б вывучалася кітайская мова як вучэбны прадмет. І мы ў гэтым напрамку будзем рухацца далей, — сказаў І.В.Карпенка. – Адкрыццё цэнтра кітайскай культуры і пісьменства – знакавая падзея, новая адпраўная кропка для руху наперад у гэтым напрамку. Перакананы, што той вопы і веды, якія ёсць у педагогаў гімназіі, і напрацоўкі па вывучэнні кітайскай мовы, паслужаць той важнай справе пашырэння яе за межы гімназіі, за межы сталічных школ для выхаду ў рэгіёны, для падрыхтоўкі кадраў.

— Мы верым, што ўсё больш беларускіх навучэнцаў змогуць вывучаць кітайскую мову і тым самым умацоўваць сяброўства паміж моладззю абедзвюх краін, уносіць свой уклад у развіццё беларуска-кітайскага сяброўства. Спадзяемся, новы камп’ютарны клас дапаможа забяспечыць доступ як да ўнутраных, так і да знешніх інфармацыйных рэсурсаў. Гэта дасць магчымасць не толькі аблегчыць навучанне кітайскай мовы, але і дасягнуць яшчэ большых поспехаў, — заўважыў спадар Ло Чжаньхой.

Навучэнцы гімназіі парадавалі гасцей творчымі нумарамі на кітайскай мове.

Наталля Калядзiч для прэс-цэнтра Мiнiстэрства адукацыi.
Фота Алега Iгнатовiча.

06 сентября 2017

Самое большое общежитие будет построено в Студенческой деревне к II Европейским играм-2019

Премьер-министр Андрей Кобяков поручил завершить в срок строительство объектов в Минске, которые будут задействованы при проведении II Европейских игр в 2019 году в Беларуси.

На площадке строительства Студенческой деревни главе правительства Андрею Кобякову доложили о ходе возведения самого большого общежития в комплексе. Строящееся в районе просп. Дзержинского 25-этажное здание рассчитано на проживание 1 800 человек (во всем студенческом комплексе – на 8 740 человек). На первом и втором этажах обустроят столовую, администрацию, зал для собраний, помещения для занятий спортом, третий этаж – технический. Жилые блоки будут состоять из 1-2 комнат с кухней, санузлом и душевой кабиной. В общежитии также разместят филиал студенческой поликлиники. Одновременно строятся инженерные сети. Помимо этого в Студенческой деревне к Евроиграм будет построен павильон для организации питания официальных участников соревнований. Премьер-министр поручил закончить строительство общежития под ключ в декабре 2018 года.

Пресс-центр Министерства образования.

06 сентября 2017

НОВЫЙ ТИР ТОРЖЕСТВЕННО ОТКРЫЛИ В СРЕДНЕЙ ШКОЛЕ ЗАВОДСКОГО РАЙОНА

Торжественное открытие тира состоялось 6 сентября в средней школе № 124 г. Минска.
На церемонии открытия присутствовали министр образования Республики Беларусь Игорь Карпенко и глава администрации Заводского района Александр Дорохович.
– Тир открывает совершенно новые возможности в занятости детей, спортивной жизни школы и воспитательной работе, – отметил Игорь Карпенко. – Это не только освоение навыков стрельбы, но и поддержание хорошей физической формы – ведь для достижения результатов необходимо постоянно оттачивать свое мастерство.

Открытие обновленного тира в стенах средней школы № 124 – подарок к 950-летию Минска.
Для нашей школы – это возможность выстроить военно-патриотическое воспитание и более качественное преподавание допризывной подготовки, – говорит директор средней школы № 124 Ирина Знак.
Такое событие не мог пропустить и выпускник 124 школы Илья Чернейко. Он спортсмен, профессионально занимается стрельбой. Участвовал в Олимпийских играх в Рио. Воспользовавшись случаем, Илья показал школьником мастер-класс по стрельбе.
Ученики отмечают, что в новом тире им очень нравится и они обещают приложить немало усилий для достижения высоких результатов.

Пресс-центр Министерства образования.

04 сентября 2017

Мовай продкаў і мовай нашчадкаў тваіх

Пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка” вызначылі ў Дзень беларускага пісьменства ў Полацку. “Чытаем шмат, чытаем разам, ствараем сябе і краіну” — пад такім дэвізам у лютым стартавала творчае спаборніцтва аматараў роднай літаратуры. У пятым па ліку конкурсе “Жывая класіка”, які ў гэтым годзе пашырыў маштаб да рэспубліканскага, прынялі ўдзел больш за 13 тысяч навучэнцаў з 1 па 10 клас.
Конкурс, заснавальнікамі якога з’яўляюцца Міністэрства інфармацыі, Міністэрства адукацыі, ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” і Саюз пісьменнікаў Беларусі, праводзіўся ў чатыры этапы. Паспрабаваць свае сілы ў ім змаглі ўсе жадаючыя з усіх куткоў Беларусі. 1 верасня Полацк прымаў лепшых з лепшых — тых, хто здолеў вытрымаць усе конкурсныя выпрабаванні і атрымаў гонар прадстаўляць свае рэгіёны ў паўфінале. Перад тым як прадэманстраваць гледачам і журы сваё прачытанне любімых твораў беларускіх аўтараў, госці сёлетняй сталіцы беларускага пісьменства пазнаёміліся з горадам, паўдзельнічалі ў святкаванні Скарынаўскіх дзён у Полацку, сустрэліся з вядомымі сучаснымі майстрамі слова і ўпершыню ў жыцці ўбачылі арыгінал кнігі, надрукаванай Францыскам Скарынам.
Хваляваліся і верылі ў перамогу ўсе канкурсанты, але толькі 13 з іх здолелі трапіць у фінал. Выступленні ўдзельнікаў ацэньваліся па трох асноўных крытэрыях: тэматыка, глыбіня пранікнення ў сэнс кампазіцыі, артыстызм выканання. Таленавітыя і артыстычныя юныя чытальнікі пакарылі сэрцы палачан, гасцей свята і задалі няпростую работу журы, у склад якога ўвайшлі міністр інфармацыі Лілія Ананіч, міністр адукацыі Ігар Карпенка, міністр культуры Барыс Святлоў, старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка” Уладзімір Ліпскі, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай акадэміі мастацтваў Уладзімір Мішчанчук, дырэктар цэнтралізаванай сістэмы бібліятэк Мінска Таццяна Швед, генеральны дырэктар ЗАТ “Сталічнае тэлебачанне” Павел Каранеўскі, мастацкі кіраўнік тэатра-студыі кінаакцёра Аляксандр Яфрэмаў, мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Максіма Горкага Сяргей Кавальчык, народная артыстка Беларусі Настасся Масквіна.

Ад імя Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь фіналістаў павітаў Ігар Карпенка:
— Прыемна вяртацца ў родны горад, дзе прайшло маё дзяцінства, школьныя гады, і надзвычай прыемна сёння з гэтай сцэны сказаць: “Прывітанне, старажытны і малады Полацк!” Той факт, што вы стаіце на гэтай сцэне, — перамога, — падкрэсліў Ігар Васільевіч. — Жадаю вам поспехаў, новых творчых узлётаў, і няхай у вас усё ў жыцці атрымаецца так, як вы задумалі.
Юныя чытальнікі не проста агучвалі вершы і прозу — яны пражывалі на сцэне лёсы герояў са старонак кніг. Заварожаная зала лавіла кожнае слоўца, кожны жэст — класіка сапраўды ажывала ў сэрцах. А ў перапынках паміж выступленнямі ўдзельнікі шчыра і непасрэдна расказвалі пра сябе, свае захапленні, мэту, з якой яны прыйшлі на конкурс.
Надышоў самы хвалюючы момант: журы абвясціла пераможцаў. Дыпломы лаўрэатаў атрымалі ўсе ўдзельнікі заключнага этапу конкурсу. Спецыяльны прыз Саюза пісьменнікаў Беларусі — у навучэнак са Жлобіна Лізаветы Цітовай і Ульяны Шырокай.
Па выніках конкурсу дыпломы І ступені атрымалі Дар’я Хаменка (Жлобін), Аляксей Сямашка (Гродна), Раман Чылік (Слонім) і Ульяна Жардзецкая (Мінск). Дыпломы ІІ ступені — у Эвеліны Дунчанка (Маладзечанскі раён), Уладзіслава Пракапенкі (Мінск), Лізаветы Цітовай і Ульяны Шырокай (Жлобін), Андрэя Гаргуна (Ваўкавыск). Дыпломы ІІІ ступені прывязуць з Полацка Маргарыта Чопка (Брэст), Віялета Будзько (Докшыцы), Андрэй Алемкін (Брэст) і Дар’я Раўтовіч (Любань).

Усе ўдзельнікі заключнага этапу конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, салодкімі прызамі і бясплатнымі пуцёўкамі ў НДЦ “Зубраня”. Па задуме арганізатараў у наступным годзе фіналісты VI Рэспубліканскага конкурсу “Жывая класіка” сустрэнуцца таксама падчас святкавання Дня беларускага пісьменства ў Іванаве Брэсцкай вобласці.

Таццяна Бондарава для прэс-цэнтра Мiнiстэрства адукацыi.
Фота аўтара.

02 сентября 2017

Автор нового учебника по информатике: наша цель – научить детей работать с информацией с помощью компьютера

В числе новых учебных пособий, которые в этом году лягут на стол белорусских школьников, значится и учебник по информатике для седьмых классов.
Победу в конкурсе на написание учебного пособия по информатике для седьмых классов одержали профессор кафедры дискретной математики и алгоритмики БГУ Владимир Котов, учитель-методист информатики Лицея БГУ Анжелика Лапо и учитель того же лицея Елена Войтехович. Корреспондент БЕЛТА встретился с одним из авторов учебного пособия – Анжеликой Лапо. Кто как не учитель-практик с 29-летним стажем сможет рассказать, как наши дети будут учиться работать с главным стратегическим ресурсом – информацией.
Анжелика Лапо является соавтором 12 учебных пособий по информатике, различных дидактических материалов и пособий для факультативных занятий, а также методических пособий для учителей. В свое время она закончила механико-математический факультет БГУ и серьезно была настроена заниматься математикой как наукой. Правда, на последнем курсе решила подработать учителем информатики. С тех пор школа стала любимым делом ее жизни. Почти 30 лет Анжелика Лапо учит детей информатике и математике. “Одно из самых больших заблуждений состоит в том, что люди рассматривают информатику и компьютер как тождественно равные вещи, – отмечает Анжелика Лапо, предвосхищая вопросы о фундаментальности науки. – На самом деле компьютер – это просто-напросто инструмент, который облегчает работу с информацией. И основная наша цель – научить ребенка работать с информацией путем использования каких-либо автоматизированных средств, а не просто изучить возможности той или иной программы”.
По словам преподавателя, обучать школьников работе с программным обеспечением было актуально в 90-е годы, когда никто не умел пользоваться компьютером. Тогда учебные материалы действительно напоминали скорее практические пособия или даже руководства по пользованию той или иной программой. “Современные дети пользоваться компьютером и различными гаджетами умеют с пеленок. Они интуитивно знают, что и как нужно делать, но нет понимания того, почему нужно делать именно так, а не иначе. Именно на это “почему” и “зачем”, а уже потом только “как” и делает упор современное преподавание информатики в школах. Таким образом, мы говорим о том, что информатика становится фундаментальной наукой”, – поясняет автор. Фундаментальными в дисциплине остаются теоретические основы, которые, несмотря на быструю смену программного обеспечения, остаются незыблемы.
Мы должны учить детей не на кнопки нажимать, а давать им понимание того, почему нужно нажать именно на эту кнопку, а не на другую. В этом случае, если поменяется текстовый редактор или его интерфейс, имея понимание того, что происходит, ребенок легко овладеет другой программой”, – объясняет Анжелика Лапо и приводит в пример умение включать и выключать свет. Этот навык дети также осваивают в раннем детстве, а вот принцип действия электричества будут изучать только в средней школе на уроках физики. Новый учебник по информатике находится в издательстве. К ноябрю он будет издан и многотысячным тиражом разъедется по всем школьным библиотекам страны. “Наш учебник полностью соответствует новой учебной программе, – подчеркивает автор. – Так же, как и в классическом учебнике, каждый параграф имеет теоретическую и практическую часть. Правда, в нашем теория и практика идут не последовательно, а параллельно. Этим приемом мы постарались улучшить восприятие материала”.

Помимо электронного адреса портала, в учебнике размещены QR-коды. С их помощью зарегистрированные на ресурсе учащиеся будут сразу попадать на нужный раздел. Помимо скорректированного оформления новый учебник претерпел и изменения в содержании. Теперь семиклассники на протяжении пяти академических часов будут изучать “Основы логики высказываний и теории множеств”. “Эту тему раньше изучали только в профильных классах. Однако для понимания многих тем по информатике знаний по логике остро не хватало. Теперь в курсе базовой школы эта тема появилась”, – рассказывает автор учебника. Элементы булевой алгебры и теории множеств используются при составлении поисковых запросов. Благодаря новым знаниям дети научатся правильно создавать грамотные и эффективные поисковые запросы в интернете, с помощью которых они будут быстро находить ссылки на нужную информацию. Из курса “Информатики” в седьмом классе в новой учебной программе исчезла тема “Презентация”, она спустилась в шестой класс. В еще одной из самых серьезных тем информатики в седьмом классе “Алгоритмизации” произошли качественные изменения. Авторы пособия четко выделили этапы решения задач по программированию. Ожидается, что это нововведение здорово облегчит участь семиклашек в освоении навыка составления программ. По 12-балльной шкале трудности школьных предметов информатика оценивается в 9 баллов наравне с физикой и химией.
В последнее время активно ведутся разговоры о снижении нагрузки на учащихся. Такая задача стояла и перед авторами нового пособия. “Рецензенты, которые читали наш учебник, сошлись во мнении, что материал в нем изложен доступно. Мы старались, чтобы пособие воспринималось легко и было понятно детям этой возрастной категории. Благодаря некоторым изменениям в учебной программе в этом году мы немного ослабим требования к знаниям и умениям учащихся”, – отметила Анжелика Лапо. Сначала мы познакомим ребенка с готовой программой, научим ее читать, понимать. Потом предложим ему сделать похожую. Только после этого, когда ребенок будет готов самостоятельно написать программу, он сможет сделать это. Таков наш принцип изучения программирования”, – объясняет учитель.
Эксперты-психологи, изучавшие новое пособие, сошлись во мнении, что в учебнике очень удачно подобрано цветовое оформление. Основные цвета, используемые на страницах пособия, желтый, голубой и зеленый. “На желтом фоне у нас располагается наиболее важная информация, все определения у нас оформлены именно этим цветом. На голубом фоне у нас располагаются примеры. Зеленый цвет у нас для успокоения, отвлечения, поэтому на нем размещается материал, который интересно почитать, например, исторические сведения о великих людях”, – рассказывает Анжелика Лапо. А еще авторы отслеживали в учебнике гендерные особенности, точнее их баланс. Они подсчитали количество заданий, ориентированных на девочек и на мальчиков (это пресловутые задачки о цветочках-бабочках или тракторах-вертолетах). Так вот за новый учебник по информатике можно быть спокойными – там всего поровну. Параллельно с изданием бумажного пособия активно велась работа по созданию электронного учебника. Он уже готов и доступен. “Это действительно электронный учебник, таких до него в школьном курсе информатики не было. Были электронные версии бумажных пособий, а это совсем другое”, – объясняет преподаватель. Учебник размещен на сайте Национального института образования. В него заложена возможность тестирования учащегося. То есть в бумажной версии учебника в конце каждого параграфа имеются вопросы. В электронном учебнике система тестового контроля знаний предлагает варианты ответов и право выбора. Несмотря на все преимущества электронного учебника, обязательным он пока не станет. “Пока 100% учащихся страны не будут иметь дома компьютеры и возможность работать с электронным учебником вне школы, от бумажного пособия никто отказываться не будет. Мы не готовы еще полностью исключить бумажный вариант из учебного процесса”, – считает учитель. Кроме этого работа с электронным пособием ограничивается по времени санитарными нормами, которые предписывают, что ученик седьмого класса должен проводить за компьютером не больше 20 минут во время урока. “Если учебник будет только электронный, тогда непонятно, как выдержать эти нормы, – объясняет Анжелика Лапо. – На уроке ученик должен познакомиться с материалом, просмотреть предлагаемые примеры, выполнить какие-то практические задания. Если работу с компьютером организовать в течение 20 минут, то для оставшейся части урока учителям пришлось бы распечатывать дополнительные материалы. Наличие бумажного учебника позволяет эффективно организовать учебную деятельность учащихся с учетом санитарно-гигиенических требований”. Таким образом, бумажный учебник еще долго будет лучшим другом белорусских школьников. Однако особо мотивированные уже могут использовать и современные технологии при подготовке к занятиям.

Светлана ПЕКАРЬ
Фото Рамиля НАСИБУЛИНА
БЕЛТА.

01 сентября 2017

Поздравление Президента Беларуси с Днем знаний

Учащимся, студентам, аспирантам, учителям,
научно-педагогическим работникам

Дорогие друзья!
Поздравляю вас с Днем знаний!
Путь человека в большую жизнь начинается со школьной скамьи, где формируется его характер и мировоззрение, происходит становление личности.
1 сентября в жизни учащихся откроется новая страница, наполненная интересными встречами, незабываемыми впечатлениями и безграничными возможностями. С особым волнением этого яркого события ждали совсем юные граждане нашей страны, для которых прозвучит первый в их жизни звонок. Важным и определяющим в выборе профессии будет нынешний год для выпускных классов.
В этот день слова искренней признательности выражаем педагогам. Ваш профессионализм, преданность делу и терпение помогают подрастающему поколению приобретать глубокие знания и развивать таланты. Своим примером вы формируете в них чувство патриотизма и гордости за Отечество. Ответственная роль в этом процессе принадлежит и родителям. Убежден, что только совместными усилиями можно воспитать достойных граждан Беларуси, которые будут жить и трудиться на благо своей страны.
От всей души желаю вам здоровья и счастья. Пусть новый учебный год будет успешным и подарит радость творчества и созидания.
С праздником вас!

Александр Лукашенко

01 сентября 2017

З Днем ведаў!

Шаноўныя калегі! Дарагія вучні, бацькі!
Кожны год першага верасня наша школа абуджаецца да жыцця, напаўняецца радаснымі дзіцячымі галасамі. І мы разам з нашымі вучнямі кожны год чакаем гэтае цудоўнае свята – Дзень ведаў. У імклівы сучасны век усё ж засталіся простыя рэчы, што нязменна радуюць чалавека, і бляск дзіцячых вачэй пры сустрэчы з роднай школай, з настаўнікам – адна з іх. Такія простыя чалавечыя радасці напаўняюць жыццё кожнага з нас вялікім сэнсам, выводзяць нашу працу на самыя высокія пазіцыі.
Новы навучальны год прынясе ў нашу адукацыйную сістэму шэраг змяненняў, якія абавязкова пойдуць на карысць нашым дзецям. Як зазначыў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка, пытанне першараднай важнасці для сістэмы адукацыі – абнаўленне вучэбных праграм і падручнікаў. Усе школьныя праграмы ўжо перапрацаваны і даступны для педагогаў краіны на адукацыйным партале, падрыхтаваны і накіраваны ў рэгіёны падрабязныя метадычныя рэкамендацыі. Да першага верасня ў нашай краіне выпушчана 30 новых падручнікаў, да канца года вы атрымаеце яшчэ 11. Упэўнены, усе гэтыя новаўвядзенні дапамогуць нам і нашым навучэнцам працаваць больш якасна і паказваць самыя высокі вынікі.
Сёлета першы ўрок ва ўстановах адукацыі Беларусі пройдзе пад назвай “Беларусь – мая Айчына”. І гэта не выпадкова. У нашай незалежнай, квітнеючай, мірнай краіне кожны чалавек можа адбыцца як прафесіянал, кожнае дзіця можа выбраць сабе жыццёвы шлях па душы. А задача настаўніка – прывіць навучэнцу любоў да сваёй Айчыны, прагу да працы на роднай зямлі, гордасць за яе слаўнае і гераічнае мінулае.
Дарагія настаўнікі і выкладчыкі, выхавальнікі і майстры навучання, вучні і бацькі!
Сардэчна віншую вас з пачаткам новага навучальнага года. Перад намі – новы этап нашай адказнай і высакароднай працы, новы крок на шляху да выхавання самастойнага, ініцыятыўнага і мэтанакіраванага юнага пакалення. Жадаю, каб новы навучальны год стаў годам вашых прафесійных адкрыццяў і вучнёўскіх перамог.
З Днём ведаў! У добры шлях!

Міністр адукацыі
Рэспублікі Беларусь І. В. Карпенка

01 сентября 2017

Падарункі ад міністра адукацыі для 10-гадовай Рым Салім з Сірыі

1 верасня Міністр адукацыі Ігар Васільевіч Карпенка павіншаваў сірыйскую дзяўчынку, якая знаходзіцца на лячэнні ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, з пачаткам навучальнага года і ўручыў ёй партфель і падарункі.
Нагадаем, што 10-гадовая Рым Салім з Сірыі ў складзе групы па запрашэнні Прэзідэнта Беларусі прыляцела ў Беларусь для аздараўлення ў НДЦ “Зубраня”. 18 жніўня дзяцей агледзелі спецыялісты Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. У Рым Салім пасля даследавання выявілі сур’ёзныя праблемы і тэрмінова зрабілі аперацыю па выдаленні пухліны.
Напярэдадні новага навучальнага года маленькую пацыентку ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі наведаў міністр адукацыі І.В.Карпенка і ўручыў падарункі: ляльку, прысмакі і школьны рукзак, поўны канцылярскіх прылад, размалёвак, кнігі на арабскай мове пра Беларусь, адзенне і інш.
Размаўляючы з Рым, міністр пацікавіўся самаадчуваннем дзяўчынкі, пажадаў ёй моцнага здароўя, каб яна расла вялікай і добра вучылася. Ігар Васільевіч сказаў, што 1 верасня ўсе школьнікі і педагогі ў Беларусі адзначаюць Дзень ведаў. На жаль, Рым у гэты дзень не змагла далучыцца да сваіх аднакласнікаў.
“І паколькі сёлета ты не змагла адпачыць у лагеры “Зубраня” разам з усімі дзецьмі, бо шмат часу правяла ў бальніцы, дамовімся, што на наступны год ты зноў прыедзеш у Беларусь на аздараўленне”, — прапанаваў міністр.
Рым выказала падзяку кіраўніку дзяржавы Рэспублікі Беларусь за цёплы прыём, які ёй тут аказалі, за падарункі, якія яна атрымала. Дзяўчынка з радасцю пагадзілася прыехаць у Беларусь яшчэ раз. Разам з тым сказала, што ўжо вельмі засумавала па свайму дому, па бабулі (бацькі дзяўчынкі загінулі падчас ваенных дзеянняў) і марыць вярнуцца на радзіму.
Рым Салім добра сябе адчувае і на наступным тыдні адправіцца дадому.

Міністр адукацыі І.В Карпенка таксама павіншаваў з Днём ведаў усіх дзяцей, якія праходзяць лячэнне ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, пажадаў ім хуткага выздараўлення.

Надзея ЦЕРАХАВА для прэс-цэнтра Міністэрства адукацыі.
Фота Алега ІГНАТОВІЧА.

01 сентября 2017

Президент Беларуси Александр Лукашенко посетил автомеханический колледж им. академика М.С Высоцкого

“Главный ресурс любого предприятия – это не оборудование, каким бы современным и высокотехнологичным оно ни было. Главный ресурс – это люди. Рабочий-профессионал никогда не останется без дела. Он будет востребован всегда. И спрос на таких специалистов постоянно растет, – сказал Александр Лукашенко. – Все больше молодых людей осознают, что профессиональное образование – это престижно и, самое главное, очень перспективно. Ежегодно более трети выпускников школ выбирают лицеи и колледжи в качестве первой ступени профессионального, карьерного роста. Все необходимые условия для этого созданы”. Президент привел в пример Минский государственный автомеханический колледж. В учреждении есть новейшие лаборатории, автодром, станция технического обслуживания. За годы работы из стен колледжа вышли 24 тыс. специалистов. “Вдумайтесь только – 24 тысячи! Многие бывшие выпускники стали руководителями производств, учеными, крупными специалистами в области машиностроения и видными государственными деятелями”, – обратил внимание Александр Лукашенко.

По информации БЕЛТА.

Comments are closed.

BizStudio-lite Theme by SketchThemes