Дабрачынная акцыя «Партфель першакласніка»

З 17 ліпеня 2017 года  стартавала дабрачынная акцыя «Партфель першакласніка», якая працягнецца да 5 верасня. 

Галоўная мэта акцыі – дапамагчы малазабяспечаным і шматдзетным сем’ям, бацькам, якія выхоўваюць дзяцей-інвалідаў, а таксама сем’ям, у якіх адзін з бацькоў (ці абодва) з’яўляюцца інвалідамі І-й ці ІІ-й групы, падрыхтаваць першакласнікаў да школы.

Прыняць удзел у дабрачынным мерапрыемстве можа любы чалавек. Для гэтага дастаткова купіць школьныя прыналежнасці для першакласніка і пакінуць іх у спецыяльным валанцёрскім пункце. 

Comments are closed.

BizStudio-lite Theme by SketchThemes