Мацней, сяброўства!

Напрыканцы снежня (17 снежня 2016г.) мядзельскія школьнікі завіталі ў Смалявічы па запрашэнні смалявіцкіх гімназістаў.

З мядзельскай школай №1 імя Уладзіміра Дубоўкі ў нашай гімназіі сталыя сяброўскія адносіны: ў мінулым годзе група гімназістаў наведала Мядзель, будынак школы, мясцовы музей, пазнаёмілася з поспехамі і накірункамі навуковага пошуку вучняў Мядзельшчыны., разам з юнымі навукоўцамі Мядзелу распрацавалі сумесны віртуальны праект па вывучэнні і папулярызаціі беларускай мовы і літаратуры сярод школьнікаў. Ў гэтым годзе адбыўся другі сяброўскі візіт, гэтым разам дарагіх гасцей прымалі Смалявічы.

Дэлегацыя мядзельцаў на чале з намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы школы №1 Аленай Вячаславаўнай Паршутай прыехала да нас з самага ранку. Сяброўская сустрэча ў сценах гімназіі, экскурсія па вучэбных і метадычных кабінетах, якую ярка і запамінальна правяла намеснік дырэктара гімназіі А.М.Чарняцова, салодкі стол – адпачатку нашых гасцей чакаў самы цёплы прыём. Абмяняліся і падарункамі: дырэктар гімназіі Д.М.Дубаневіч уручыў Алене Вячаславаўне сувеніру-сімвалы гімназіі, Алена Вячаславаўна падаравала нумары часопісу, які выпускаецца мядзельскімі школьнікамі.

Далей у суправаджэнні кіраўніцы гімназічнага навуковага таварыства “Шукальнік” Ганнай Канстанцінаўнай Севярынец рушілі па музеях: цікавай, насычанай, змястоўнай была экскурсія ў музеі імя В.Ф.Купрэвіча, якую з вялікім натхненнем правяла Святлана Уладзіміраўна Сцяпанава, вялікае ўражанне пакінула выстава музычных інструментаў у Смалявіцкім краязнаўчым музеі. Захапіла гасцей адмысловая навагодняя прапанова ад смалявіцкіх краязнаўцаў: выстава гіпсавых фігурак і магчымасць распісаць кожную з іх згодна з уласнымі мастацкімі густамі. Ледзь выбраліся мы з той выставы – з вялікі пакункамі набытых сувеніраў і багатымі ўражаннямі. А яны ўсё не скончваліся, бо нас чакалі таксама ля Смалявіцкай пажарнай частцы: супрацоўнікі смалявіцкага аддзелу МНС паказалі гасцям камплектацыю выратавальных машын.

 Стомленыя, але задаволеныя вярталіся дзеці да свайго аўтобуса – іх чакаў няблізкі шлях у родны Мядзель. Але ці можа быць няблізкім шлях сапраўднага сяброўства? Калі яно ідзе ад сэрца да сэрца – хіба гэта вымяраецца кіламетрамі?

Чарняцова А.М

намеснік дырэктара  па выхаваучай  рабоце

ГУА “Смалявіцкая  раённая  гімназія”

Comments are closed.

BizStudio-lite Theme by SketchThemes